Запіс здарэння нам даслаў наш чытач.
На відэа белы мікрааўтобус, рухаючыся задам, заязджае ў драўляны дом. Як расказаў сведка, кіроўцы за рулём не было. Здарэнне адбылося 9 ліпеня, удзень.
Як распавялі ў ДАІ Вілейкі, пра гэтае здарэнне ім не заяўлялі.