Аўтадарога Р-58. Фота belgiprodor.by.

Рашэнне па адвязцы дарожнага збору ад тэхагляду прымуць ў бліжэйшы час. Пра гэта паведаміў у эфіры тэлеканала СТВ міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, піша БЕЛТА.

– Безумоўна, гэтую праблему трэба вырашаць. Трэба адвязваць дарожны збор ад тэхагляду, і ён будзе адвязаны. Цяпер рыхтуецца праект, ідуць бурныя дыскусіі на конт таго, якая павінна быць сістэма яго ўключэння: у паліва альбо кантроль праз відэафіксацыю. Думаю, у бліжэйшы час ўжо будзе прынята канчатковае рашэнне, і тэма прывязкі да тэхагляду сыдзе , – адзначыў міністр.

Таксама кіраўнік ведамства расказаў аб планах па рэканструкцыі аўтамабільных дарог: – Адным з галоўных аб’ектаў у гэтым годзе, да якога мы прыступім, з’яўляецца аўтадарога М7 ад Мінска да Вільні. Гэтую дарогу працягласцю практычна ў сто кіламетраў за гэты і наступны гады мы павінны рэканструяваць…