Іван Літвіновіч. Фота з арфіва Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Іван Літвіновіч – ураджэнец Вілейкі, выпускнік Вілейскай ДзЮСШР – вядомы спартсмен батутыст. Гэта ён у 18 год ён узяў срэбра на Чэмпіянаце свету, ён здабыў для Беларусі алімпійскую ліцэнзію. 

Вось што пра нашага земляка-батутыста днямі сказаў тэлеканалу СТБ Мікалай Казак, шматразовы пераможца і прызёр чэмпіянатаў свету па скачках на батуце:

– Ваня ўжо пацвярджае свой клас. Таксама знайшлі такога самародка ў Вілейцы.

Ён скача на трэніроўках і спаборніцтвах вышэй, чым кітайцы. У яго ёсць усе дадзеныя стаць вялікім майстрам.

Проста, ён яшчэ ў пачатку свайго шляху. І мы не можам нічога гарантаваць – гэта ж спорт. Ён змагаецца за першыя месцы, гэта кажа пра многае. Трэнер не дасць яму сысці ў бок. Спадзяюся, што ў Вані можа ўсё атрымаецца. Гэта будзе працяг Улада (Ганчарова), яны з Уладам будуць ісці рука аб руку і рухаць наш від спорту, прыносіць медалі.

Яны ўжо шмат працуюць на трэніроўках, прыязджаюць на спаборніцтвы. Яны, бачу, ужо нікога не баяцца, ім усё роўна, яны ўжо злыя. Галоўнае – не выгараць ўнутрана, каб, прыязджаючы на ​​спаборніцтвы, застаўся запал змагацца. Так яны заўсёды гатовыя і па патэнцыяле яны заўсёды могуць быць пераможцамі.

• Текст доступен на языке: Русский