ДТЗ адбылося 12 ліпеня, каля 18.30.
Па папярэдняй інфармацыі, 25-гадовая кіроўца на «Нісан Прымера» разварочвалася на вуліцы Савецкай у Дамашах. Яна не пераканалася ў бяспецы. І выехаўшы на сустрэчную паласу, сутыкнулася з матацыклам «Хонда». Матацыкл рухаўся ў спадарожным кірунку з аўтамабілем і выехаў на сустрэчку.

За рулём матацыкла быў 24-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна з пасажыркай. Пасажыркай аказалася жонка кіроўцы. Яе з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі забралі ў хірургічнае аддзяленне Маладзечанскай ЦРБ.

Абодва кіроўцы не пацярпелі. Яны былі цвярозыя. Кіроўца аўтамабіля – прышпіленая рамянём. Матэрыялы перадалі ў Маладзечанскі РАСК, паведаміла інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечанскага РАУС Дыяна Галуза.