Фота astrakhanfm.ru.

Аб больш жорсткіх абмежаваннях на ўезд у Венгрыю заявіў у нядзелю кіраўнік адміністрацыі прэм’ер-міністра Венгрыі Гергей Гуляш. У Венгрыі адзін з самых нізкіх паказчыкаў захворвання на каранавірус у Еўропе (4 247 выпадкаў за ўвесь час), і Будапешт хоча абараніць сваю краіну ад завозных выпадкаў.

Гергей Гуляш учора ў сваім афіцыйным звароце падкрэсліў, што сітуацыя з інфекцыяй у краіне стабілізуецца, аднак за мяжой да гэтага часу адбываюцца ўспышкі захворвання. Таму, заявіў Гуляш, неабходна зрабіць усё магчымае для прадухілення вяртання інфекцыі.

Венгрыя дзеліць краіны на «зялёную», «жоўтую» і «чырвоную» катэгорыі.

Жыхарам «зялёнай» катэгорыі ўезд дазволены без абмежаванняў.

З «жоўтых» краін дазволяць ўезд, але на пэўных умовах. У выпадку, калі ў чалавека няма падазрэння на каранавірус, ён павінен будзе прайсці абавязковы каранцін на працягу 14 дзён. Пазбегнуць каранціну можна, толькі прадставіўшы вынікі двух адмоўных тэстаў на каранавірус, якія былі зробленыя за апошнія пяць дзён з розніцай у 48 гадзін. Даведкі аб адсутнасці заражэння павінны быць пераведзены на венгерскую або англійскую мовы.

Зараз у жоўтую катэгорыю трапляюць Балгарыя, Партугалія, Румынія і Швецыя, а з ліку дзяржаў, не членам ЕС, Расія, ЗША, Вялікабрытанія, Нарвегія, Сербія, Японія, Кітай.

Краіны з «чырвонай» катэгорыі, дзе сітуацыя з каранавірусам сур’ёзная, не могуць уязджаць у Венгрыю.

У гэтую катэгорыю патрапілі разам з Беларуссю Албанія, Малдова, Боснія, а таксама краіны Афрыкі, Азіі і Паўднёвай Амерыкі.