Фота minsknews.by.

У Браславе раніцай 12 ліпензнайшлі труп вайскоўца з прыкметамі суіцыду, паведамляе Полацкі пагранатрад. 36-гадовы старшы прапаршчык пакончыў з сабой у сябе дома.

Старшы прапаршчык быў жанаты, у яго двое дзяцей. Па службе характарызаваўся станоўча, адзначаюць у пагранатрадзе.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, устанаўліваюцца прычыны таго, што адбылося.

Камандаванне Полацкага пагранатрада выказвае спачуванне родным і блізкім ваеннаслужачага.