Вечарам 14 ліпеня ля ўваходу ў гарадскі Парк Перамогіі маладзечанцы прагульваліся ўздоўж Вялікага Гасцінца. Там жа было шмат міліцыянераў і супрацоўнікаў АМАП. 

Пасля 19:00 ля ўваходу ў парк з’явіліся супрацоўнікі міліцыі і АМАП.

Супрацоўнік міліцыі праз мегафон паведаміў людзям, якія стаялі ля ўваходу ў парк, што яны ўдзельнічаюць у несанкцыянаванным масавым мерапрыемстве. Гэтым яны, па словах міліцыянера, парушаюць заканадаўства.

Па назіраннях карэспандэнтаў, людзей было не больш за 20-30 чалавек.

Яшчэ адзін супрацоўнік міліцыі здымаў на камеру людзей, якія стаялі ля ўваходу ці праходзілі побач.

Вялікі Гасцінец перакрылі ў некалькіх месцах: ля гімназіі №6, і на паваротах на Буйніцкага і на Гелянова.

Дзяржаўтаінспекцыя некалькі разоў перакрывала Вялікі Гасцінец. Па якой прычыне — невядома.

У жанчыны, якая ехала па Вялікаму Гасцінцу ў бок Мінск, зламаўся аўтамабіль. Супрацоўнікі міліцыі два разы пад’язджалі да жанчыны. Аднак яна заставалася на дарозе яшчэ некалькі гадзін, пакуль яе не забралі на тросе.

Па праспекту ездзілі машыны маладзечанскай міліцыі.

Калі ля ўваходу ў парк амаль не засталося людзей, міліцыянеры і амапаўцы прайшлі да плошчы.

Супрацоўнікі АМАП і міліцыянер маладзечанскай міліцыі. На лаўцы сядзяць супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС у цывільным.

Аўто з супрацоўнікамі АМАП увесь час стаяла каля гасцініцы. У тым баку карэспандэнты «РГ» заўважылі начальніка Маладзечанскага РАУС Вадзіма Прыгару.

Супрацоўнікі АМАП знаходзіліся побач з уваходам у парк да 22:00. Маладзечанскія міліцыянеры патрулявалі Вялікі Гасцінец каля паўтары гадзіны, а потым стаялі ў розных кропках каля ўваходу ў парк.

Па дадзеных «РГ», нікога не затрымалі.

• Текст доступен на языке: Русский