Ад 15 ліпеня тым, хто прыбывае ў Расію, дазволяць не прытрымлівацца абавязковай двухтыднёвай ізаляцыі. Пры перасячэнні мяжы неабходна паказаць даведку з адмоўным тэстам на каранавірус.
Новыя правілы замацаваныя пастановай галоўнага дзяржаўнага санітарнага доктара Расіі ад 7 ліпеня. Аналіз павінен быць зроблены не раней, чым за тры дні да перасячэнні мяжы. Калі такой даведкі няма, трэба зрабіць платны тэст на COVID-19 метадам ПЦР ўжо ў Расіі. У тых, хто прыехаў на працу, такую даведку павінен правяраць працадаўца.
Грамадзянам Расіі такі тэст таксама трэба зрабіць на працягу трох дзён пасля вяртання ў краіну.