Скрын з відэа Дзяржпагранкамітэта.

11 ліпеня Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Славакіі ў Беларусі  Ёзафу Мігашу з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі памежнікі падарылі шчанюка нямецкай аўчаркі, памедамляе Дзяржпагранкамітэт

Сабака па мянушцы Зора, у перакладзе са славацкай – зара, чакала свайго будучага гаспадара ў кіналагічным цэнтры органаў пагранслужбы ў Смаргоні.

Ёзаф Мігаш ўнёс значны ўклад у развіццё і ўмацаванне адносін паміж нашымі краінамі, і цяпер ён вернецца на родную зямлю са шчанюком, падораным ў якасці сімвала моцнага сяброўства Беларусі і Славакіі.