Фота Настассі Уткінай.

Аляксандар Лукашэнка падпісаў 9 ліпеня ўказ «Аб удасканаленні дзейнасці органаў унутраных справаў і ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў». Частку ўказа апублікаваў рэсурс Pravo.by 14 ліпеня.

Паводле ўказа, на паліграфе («дэтэктары хлусні») можна правяраць грамадзян, якіх прымаюць на службу або працу ў органы ўнутраных справаў і ўнутраныя войскі, а таксама пры службовых праверках і расследаваннях што да супрацоўнікаў і «цывільнага персанала» гэтых органаў справаў і войскаў з іх пісьмовай згоды. Дакладную працэдуру даручылі вызначыць самому МУС.

Указ апісвае таксама шэраг арганізацыйных зменаў. Але апублікавалі не ўвесь ўказ, а толькі частку. Спіс можа быць няпоўны.

Летась міністар унутраных справаў Юры Караеў скасаваў абавязковыя праверкі на паліграфе, якія датуль мусілі рэгулярна праходзіць міліцыянеры.