Гітанас Наўседа размясціў у твітары заклік да кіраўніцтва Беларусі не запускаць атамную электрастанцыю.
На яго думку, гэта небяспечна для жыхароў і Беларусі, і суседніх краін.
Твіт напісаны па-беларуску.
Беларусы зазналi балючыя наступствы Чарнобыля, таму звяртаюся да кіраўніцтва🇧🇾з заклікам не запускаць не адпавядаючую патрабаванням стрэс-тэстаў ЕС Астравецкую АЭС і не падвяргаць жыхароў🇧🇾і навакольных краін небяспецы. Круоніская ГАЭС не будзе выкарыстоўвацца на патрэбу Астраўца pic.twitter.com/czdYSBisVB
— Gitanas Nausėda (@GitanasNauseda) July 13, 2020