Ян Матэйка. «Грунвальдская бітва».

15 ліпеня 1410 года войскі Вялікага Княства Літоўскага і Польскага каралеўства перамаглі рыцараў Тэўтонскага ордэна ля Грунвальда, Таненберга і Людвігова (цяпер — тэрыторыя Польшчы).

Грунвальдская бітва была часткай «Вялікай вайны» 1409-1411 гадоў.

Польскімі войскамі камандаваў Ягайла, але непасрэдна ў бітве не ўдзельнічаў. Вітаўт камандаваў войскамі ВКЛ і Польскага каралеўства, актыўна прыняў удзел у Грунвальдскай бітве. У Грунвальдскай бітве быў забіты магістр Тэўтонскага ордэну Ульрых фон Юнгінген.

Бітва не спыніла вайну, аднак спыніла экспансію ордэна на тэрыторыі ўсходнеславянскіх зямель. Пасля Грунвальдскай бітвы Тэўтонскі ордэн не змог аднавіцца. Ён нёс паражэнне ад польска-літоўскіх войскаў, а ўжо ў наступным годзе быў падпісаны Торунскі мір. Пагадненне фармальна завяршала «Вялікую вайну».