Фота Аксаны Ярашонак.

Міністэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыі для прадухілення распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый (у тым ліку COVID-19) пры правядзенні галасавання:

1. Арганізаваць перад пачаткам працы апытанне кожнага члена ўчастковай камісіі аб стане здароўя. Да працы ўчастковай камісіі дапускаць людзей без прыкмет рэспіраторнай інфекцыі – павышаная тэмпература цела, кашаль, чханне.

2. Забяспечыць наяўнасць і выкарыстанне членамі ўчастковай камісіі сродкаў абароны (маска, пальчаткі, па магчымасці шчыток на твар), дэзынфікуючых сродкаў для апрацоўкі рук і паверхняў.

3. Забяспечыць захаванне прынцыпу сацыяльнага дыстанцыявання пры расстаноўцы сталоў і крэслаў членаў участковай камісіі, месцаў для назіральнікаў, паміж выбаршчыкамі, забяспечыўшы адлегласць не менш метр адзін ад аднаго.

4. Забяспечыць наяўнасць у месцах агульнага доступу (калідоры, фае і інш.) сродкаў для дэзынфекцыі скуры/антысептыку для апрацоўкі рук і кантроль рэгулярнай запраўкі дазатараў.

5. Па магчымасці арганізаваць падзел патокаў людзей, што ўваходзяць і якія выходзяць, размясціўшы адпаведныя паказальнікі на падлозе, дзвярах або сценах.

6. Рэкамендаваць выбаршчыкам пры наведванні ўчастка для галасавання знаходзіцца ў сродках індывідуальнай абароны (маска, пальчаткі), а таксама выкарыстоўваць гэтыя сродкі пры арганізацыі для іх галасавання па месцы знаходжання (дома). Па просьбе члена ўчастковай камісіі выбаршчык сцягвае маску і паказвае твар, каб быць ідэнтыфікаваным.

7. Рэкамендаваць выбаршчыкам прад’яўляць пашпарт у разгорнутым выглядзе, дэманструючы неабходныя старонкі самастойна, без перадачы ў рукі члену ўчастковай камісіі.

8. Рэкамендаваць выбаршчыкам выкарыстоўваць уласныя ручкі для пастаноўкі подпісу аб атрыманні бюлетэня ў спісе грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, а таксама для запаўнення бюлетэня.

9. Забяспечыць апрацоўку ручак антысептыкам пасля кожнага выбаршчыка.

10. Арганізаваць правядзенне рэгулярнай апрацоўкі (не радзей за шэсць разоў на працягу дня выбараў) дэзінфікуючымі сродкамі дзвярных ручак, парэнчаў, паверхняў у кабінах для галасавання, сталоў і іншых кантактных паверхняў. У дні датэрміновага галасавання забяспечыць таксама правядзенне вільготнай уборкі памяшкання, дзе праводзіцца галасаванне, падчас перапынку з 14 да 16 гадзін.

11. Рэкамендаваць трымаць дзверы ў памяшканне для галасавання і іншыя памяшканні, праз якія перамяшчаюцца выбаршчыкі, адкрытымі.

12. Арганізаваць рэгулярнае праветрыванне памяшканняў (без перапынення працэсу галасавання). У дні датэрміновага галасаванне забяспечыць праветрыванне ў перапынку з 14 да 16 гадзін.

13. Пасля завяршэння галасавання апрацаваць звонку скрыню для галасавання дэзынфікуючым сродкам, а пры арганізацыі галасавання па месцы знаходжання выбаршчыка апрацоўваць скрыню для галасавання пасля наведвання кожнага выбаршчыка.

14. Галасаванне па месцы знаходжання выбаршчыка па магчымасці праводзіць без уваходу ў жылое памяшканне і з захаваннем прынцыпу сацыяльнага дыстанцыявання, прытрымліваючыся адлегласці не менш за 1 метр адзін ад аднаго.