У Беларусі 65 443 выпадкі COVID-19 ад пачатку пандэміі. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім телеграм-канале. Прырост за суткі – 174 новых інфіцыраваных.
Ачунялі і выпісаныя 56 379 пацыентаў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 480 пацыентаў. Плюс шэсць за апошнія суткі.