Фота Настассі УТКІНАЙ.

На трасе «Мінск-Гродна», супрацоўнікі Валожынскай ДАІ дапамаглі 21-гадовай дзяўчыне-кіроўцы.

Яна разам з сябрамі накіроўвалася ў Крэва. На шляху ў машыне прабіла кола. І аўтамабіль спыніўся на ўзбочыне.

Самастойна замяніць кола мінчанка не змагла, дапамаглі праваахоўнікі. Супрацоўнікі ДАІ дапамаглі замяніць кола і суправадзілі кіроўцу на бліжэйшую СТА.