На месцы здарэння. Фота СК Рэспублікі Беларусь.

Трагічны выпадак адбыўся ўчора днём, 15 ліпеня ў лясніцтве Пухавіцкага раёна.

Паводле інфармацыі Следчага камітэта, 60-гадовы мужчына пілаваў дрэвы. Чарговае спілаваная ім дрэва ўпала і траўмавала 15-гадовую дзяўчынку, якая ў гэты час у навушніках ішла па лясной дарозе. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы.

Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца ў рамках узбуджанай крымінальнай справы па артыкуле 144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці) Крымінальнага кодэкса. Прызначаны экспертызы.