Дзень ведаў у Маладзечанскай школе №14. Фота Аксаны Ярашонак.

У школу павінны прыходзіць матываваныя спецыялісты, нацэленыя ўдасканальваць сваё майстэрства. Такое меркаванне выказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка сёння на сустрэчы з кіраўнікамі ўстаноў адукацыі Барысаўскага раёна, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

– Педагог павінен быць са сфармаваным маральна-этычным унутраным арыенцірам. У першую чаргу гэта павінен быць матываваны спецыяліст, нацэлены і далей удасканальваць сваё майстэрства. І тут вялікая дапамога для нас – педагагічныя класы, якія дапамагаюць выяўляць матываваных юнакоў і дзяўчат, якія жадаюць працаваць з дзецьмі. Наша задача – стварыць умовы, каб у далейшым гэтыя маладыя спецыялісты, скончыўшы ВНУ, замацоўваліся на сваім першым працоўным месцы. Другі немалаважны момант – педагагічная этыка, уменне настаўніка наладзіць дыялог з вучнямі ў класе, з іх бацькамі. Тут жа размова ідзе і пра зносіны ў сацыяльных сетках і розных бацькоўскіх чатах “, – сказаў Ігар Карпенка.

Ён звярнуў увагу, што бацькі павінны матываваць сваіх дзяцей на вучобу:

– Вучоба – гэта не забава, а цяжкая праца. І вучні павінны гэта разумець. Педагог данясе да навучэнцаў ўвесь неабходны матэрыял, але важна, каб яны не толькі ў класе, але і выконваючы дамашнія заданні, былі нацэленыя замацоўваць пройдзены матэрыял і вывучаць новы. Бо па сутнасці ўжо пачынаючы са школы мы рыхтуем кадры для нашай эканомікі, – адзначыў міністр.