Фота Настассі Уткінай.

«Расатам» у пачатку жніўня плануе фізпуск Беларускай АЭС. Пра гэта заявіў кіраўнік карпарацыі Аляксей Ліхачоў ў сваім звароце.

– З галоўных навін на замежных будоўлях адзначу Беларусь, дзе актыўна працуем над атрыманнем дазволу на правядзенне фізічнага пуску. Разлічваем, што ён адбудзецца ў пачатку жніўня, – паведаміў Ліхачоў.

Ён таксама падзякаваў АТ «Атамбудэкспарт», які з’яўляецца асноўным партнёрам Беларусі ў праекце па будаўніцтве АЭС, за праведзеную працу.

6 мая на Беларускую АЭС прыбыло ядзернае паліва для першага энергаблока. Зараз на станцыі вядуць предпусковые аперацыі.

У красавіку міністар энэргетыкі Віктар Каранкевіч паведамляў, што фізічны пуск першага энергаблока станцыі намечаны на ліпень 2020 года. 5 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка анансаваў увод першага энергаблока «літаральна днямі», але ў Міністэрстве энергетыкі пазней гэтую інфармацыю абверглі, адзначыўшы, што поўную гатоўнасць да фізічнага пуску першага энергаблока Беларускай АЭС плануецца забяспечыць у ліпені. На поўную магутнасць першы энергаблок выйдзе ў лютым 2021, а другі – у маі 2022 года. Такую інфармацыю нядаўна даваў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка.

• Текст доступен на языке: Русский