У Маладзечне 19 чэрвеня. Фота Настассі Уткінай.

Прадстаўнік Генеральнага сакратара ААН Стафан Дзюжарык пракаментаваў падзеі ў Беларусі, звязаныя з прэзідэнцкімі выбарамі. Пра гэта ён выказаўся на брыфінгу для прадстаўнікоў СМІ.

Адказваючы на ​​пытанне аб бачанні з боку Генеральнага сакратара ААН сітуацыі з нядопускам двух кандыдатаў і вы гэтым масавых пратэстаў у Беларусі, а таксама неабходнасці правядзення там свабодных і сумленных прэзідэнцкіх выбараў, ён заявіў аб пільнай увазе кіраўніцтва арганізацыі да цяперашняй перадвыбарнай кампаніі і неабходнасці захавання ўладамі правоў грамадзян на мірныя сходы.

– Свабодныя і справядлівыя выбары павінны быць усюды. Мы, зразумела, назіралі за тым, што адбываецца ў Беларусі, асабліва за  дэманстрацыямі, за ўсім перыядам падрыхтоўкі да выбараў. У Беларусі ці дзе б там ні было яшчэ, як мы казалі, у людзей ёсць фундаментальныя правы ўдзельнічаць у мірных дэманстрацыях і адстойваць вяршэнства закона. Так што мы працягнем сачыць за сітуацыяй, але я думаю, што важна, каб людзі маглі самавыражацца мірна, а ўлады дэманстравалі стрыманасць і гарантавалі гэтае іх права, – заявіў прадстаўнік ААН.