Фота belpartisan.by.

У пункце пропуску «Каменны Лог»  на беларуска-літоўскай мяжы ў суткі афармляюць больш за тысячу фур. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

За апошнія двое сутак у пункце пропуску «Каменны Лог» (з літоўскага боку «Мядзінінкай») аформлена больш за дзве тысячы грузавых аўто. Сёння гэта самы загружаны пункт пропуску на літоўскім напрамку. На яго прыходзіцца 56% велікагрузаў.

За першае паўгоддзе ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года паток грузавога транспарту па літоўскім кірунку вырас больш чым на шэсць працэнтаў. Усяго за шэсць месяцаў у пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы гродзенскія мытнікі аформілі больш за 320 тысяч фур.