На месцы здарэння. фота ostrovets.by.

У чацвер, 16 ліпеня, каля дзесяці раніцы, здарыўся  пажар у адной з кватэр шматпавярховага дома па вуліцы Дуброўная, піша ostrovets.by.

У кватэры жыве шматдзетная сям’я. У гэтую раніцу дома засталося трое дзяцей дзевяці, дзесяці і  трынаццаці гадоў. Двое хлопчыкаў вырашылі прыгатаваць бульбу-фры.  Аднак клі скончылі гатаваць,  забыліся выключыць індукцыйную пліту, пакінулі на варачнай панэлі посуд з алеем і пайшлі глядзець тэлевтзар.

Неўзабаве дзеці адчулі пах гары. Прыйшлі на кухню і ўбачылі, што гарыць мэбля.

Пра пажар падлеткі паведамілі маці, якая была на працы. Жанчына ў паніцы патэлефанавала сваёй маме . Тая выклікала ратавальнікаў. Праўда, дапамога пажарных не спатрэбілася: дзеці самастойна ліквідавалі ўзгаранне.

У выніку агнём пашкоджаная  выцяжка і кухонная мэбля, закураная столь. Прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання – пакінутая без нагляду уключанай пліта.

• Текст доступен на языке: Русский