У Маладзечне працягваюць абнаўляць і ўзводзіць медыцынскія аб’екты, піша ctv.by.
– Вядзецца капітальны рамонт паліклінікі №1, які плануецца завяршыць у 2020 годзе, – расказаў дырэктар Упраўлення капітальнага будаўніцтва Маладзечанскага раёна Андрэй Казунка. – Акрамя гэтага, у трэцім квартале мы плануем завяршыць будаўніцтва, мадэрнізацыю ангіографаў цэнтральнай раённай бальніцы. Цяпер распрацоўваецца праектная дакументацыя, вядуцца таргі па выбары будаўніча-мантажнай арганізацыі для будаўніцтва кіслароднай.
• Текст доступен на языке: Русский