Уладальніца найвышэйшага бала – выпускніца Ашмянскай сярэдняй школы №2 – Юлія Бражыцкая.
У Ашмянскім аддзеле адукацыі паведамляюць, што Юлія – залатая медалістка. Яна шмат удзельнічала ў грамадскім жыцці школы, неаднаразова перамагала на рэспубліканскіх конкурсах і абласных алімпіядах.
Яна ўзнагароджаная прэміяй імя Дубко і два разы – прэміяй «Надзеі Ашмяншчыны».
• Текст доступен на языке: Русский