Фота Настассі УТКІНАЙ.

Ад 17 да 20 ліпеня дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычную акцыю «Цвярозы вадзіцель», накіраваную на папярэджанне ДТЗ па віне нецвярозых кіроўцаў.

Дзяржаўтаінспекцыя ўзмоцніць кантроль за фізічным станам вадзіцеляў. У рэйдавых мерапрыемствах будуць задзейнічаныя іншыя службы міліцыі грамадскай бяспекі.

Адно з самых сур’ёзных парушэнняў Правілаў дарожнага руху – кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення. Статыстыка кажа, што 5-10% ДТЗ, якія адбыліся па віне вадзіцеляў, звязаныя менавіта з гэтым парушэннем. Цяжкасць наступстваў такіх здарэнняў нашмат вышэй у параўнанні з астатнімі.

Алкаголь стварае пагрозу для жыцця і здароўя ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.

Хворы або стомлены кіроўца аб’ектыўна ацэньвае свой стан і стараецца не рызыкаваць. Імкнецца быць уважлівым і асцярожным, не перавышае хуткасць і не выконвае складаныя манеўры. Калі бачыць перашкоды на дарозе, пачынае тармазіць. Нецвярозы вадзіцель нашмат больш небяспечны. У яго з’яўляецца жаданне паказаць прафесійнасць і жаданне ліхачыць. Алкаголь замаруджвае цэнтры кары галаўнога мозга, што кантралюе дзеянні чалавека.

Нецвярозы вадзіцель небяспечны для пасажыраў машыны і пешаходаў. Ён упэўнены ў дакладнасці рэакцый. Але яна замаруджаная, а каардынацыя рухаў парушаная. Яму падаецца, што да пешахода 50 метраў, а рэальная адлегласць меншая ўдвая. Аўтааматар лічыць, што імгненна націснуў тормаз, а на самой справе са спазненнем. Чым больш кіроўца выпіў, тым больш марудна рэагуе.

За кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення або перадачу права кіравання нецвярозаму, адмову ад медыцынскага агляду цягне за сабой пазбаўленне правоў на тры гады. Да гэтага дадаецца штраф ад 1350 да 2700 рублёў. За паўторнае кіраванне ў нецвярозым выглядзе цягам года ўзбуджаюць крымінальную справу, транспартны сродак канфіскуюць незалежна ад таго, каму ён належыць.

У 2019 годзе супрацоўнікі Маладзечанскай ДАІ знайшлі 257 фактаў кіравання нецвярозым. Сярод іх 15 – паўторна.

За мінулы год на тэрыторыі Мінскай вобласці па віне нецвярозых кіроўцаў адбылося 82 дарожна-транспартных здарэнняў.

На тэрыторыі Маладзечанскага раёна сёлета зарэгістравана 27 аварый, у якіх тры чалавекі загінула, 30 атрымалі пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Па віне нецвярозых кіроўцаў адбылося тры дарожна-транспартных здарэнні.

Сярод іх здарэнне каля 9:30 гадзін 26 сакавіка каля вёскі Цюрлі пенсіянер ехаў з боку Валожына на Маладзечна. На закругленні дарогі ўлева з’ехаў у левы кювет і перакуліўся. Вадзіцель загінуў на месцы здарэння. Ён не быў прышпілены рамянём бяспекі.

9 красавіка каля 17:40 нецвярозы бяспраўнік ехаў па Вялікім Гасцінцы. Каля дома №104 наехаў на пешахода, якая пераходзіла дарогу па рэгуляваным пераходзе на дазваляючы сігнал святлафора. Жанчына атрымала пашкоджанні.

Каля 9:20 гадзін 28 мая нецвярозы кіроўца ехаў па вуліцы 17 Верасня. Выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з «Фальксвагенам». Кіроўца «Фальксвагена» атрымаў пашкоджанні.

Ад пачатку года супрацоўнікі аддзела ДАІ Маладзечанскага РАУС затрымалі 154 вадзіцеляў у стане алкагольнага ап’янення.

Калі вы сталі сведкам або відавочцам кіравання транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, або маеце праўдзівую інфармацыю пра асобаў, схільных да такіх дзеянняў, просім паведаміць па нумары (8-0176) 77-16-56 або 102.