Фота ayurvedika.ru.

Улады Беларусі дадуць з рэспубліканскага бюджэту да 46 мільёнаў рублёў на завяршэнне будаўніцтва і рэканструкцыю малочна-таварных ферм у 2020 годзе. Гэта вынікае з указу № 269 ад 17 ліпеня, паведамляе TUT.BY.

Сродкі пададуць у выглядзе бюджэтных крэдытаў абласным бюджэтам з рэшткаў сродкаў рэспубліканскага бюджэту, што ўтварыліся на 1 студзеня бягучага года.

Брэсцкая вобласць атрымае не больш за 5,15 млн рублёў, Віцебская – 11,05 млн, Гомельская – 15 млн, Мінская – 9,48 млн, Магілёўская – 5,38 млн руб.

Перапрацоўчыя прадпрыемствы атрымаюць пазыкі пад 3% гадавых на тэрмін да 31 снежня 2026 года. Выплата працэнтаў па іх пачнецца з першага квартала 2021 гда, а вяртанне асноўнага доўгу – з першага квартала 2022 года.

Сярод атрымальнікаў сродкаў ёсць і «Маладзечанскі малочны камбінат». У вёсцы Яхімоўшчына (Палачанскі сельвыканкам) пабудуюць кароўнік і даільна-малочны блок.