На ўрачыстай лінейцы ў школе №3 у Вілейцы. Фота аўтара.

Міністр адукацыі Ігар Карпенка чарговы раз пацвердзіў, што супраць ідэі адкрыцця профільных класаў у беларускіх школах, за выключэннем педагагічных і аграрных, піша interfax.by.

«Я не прыхільнік гэтага. Баюся, каб мы не адбілі жадання ісці ў медыцынскі. Медыкі сёння і так вучацца шэсць гадоў, затым яшчэ інтэрнатуру. А мы чалавека са школьнай лавы пачнём загружаць. Дзеці могуць страціць цікавасць, стаміцца, урэшце. Да такіх эксперыментаў трэба падыходзіць акуратна», — адзначыў Карпенка.

З’яўленне ў Беларусі аграрных і педагагічных класаў Карпенка звязаў з недахопам кадраў у гэтых прафесіях.

«Бо чаму з’явіліся аграрныя і педагагічныя класы? У гэтых прафесіях не хапае кадраў. І на такія спецыяльнасці адчуваецца недахоп абітурыентаў. Спадзяёмся, профільныя класы вырашаць гэтую праблему — у выпускнікоў ёсць прэферэнцыі пры паступленні. Праблем па медыцынскім профілі няма — там сур’ёзныя конкурсы», — растлумачыў ён.

• Текст доступен на языке: Русский