Забаронены ўлоў. Фота забеспечанае Мядзельскай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету.

8 ліпеня супрацоўнікі Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету на возеры Белае, у Мядзельскім раёне, затрымалі  грамадзянін Р., жыхара Мінска.

Мужчына з выкарыстаннем донных вуд злавіў чатырох вугроў. Аматарская лоўля гэтай рыбы забароненая. Шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, склала 8100 рублёў, што з’яўляецца асабліва буйным памерам, распавядаюць у Інспекцыі.

Мядзельскі РАСК па гэтым факце пачатаў крымінальную справу па частцы 4 артыкула 281 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь – незаконная здабыча рыбы, якая пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў са штрафам.

Мядзельская міжраённая інспекцыя нагадвае чытачам, што аматарская лоўля вугра забароненая. Калі вугор выпадкова трапіўся на вашы снасці, яго неабходна зараз жа выпусціць назад ў рыбалоўныя ўгоддзі.

Калі Вам стала вядома пра факты парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, Мядзельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету просіць паведамляць пра гэта на тэлефон даверу +375 (17) 390-00-00 альбо па тэлефоне +375 (17) 975-07-40. Атрыманую інфармацыю правераць.

• Текст доступен на языке: Русский