Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведамляе пра рэкордны рост колькасці новых выпадкаў каронавіруса за дзень.
Рэкорд — гэта 259,8 тысяч выпадкаў за суткі 18 ліпеня. Мінулы максімум быў 17 ліпеня — 237,7 тысяч чалавек. Больш за ўсё выпадкаў COVID-19 выявілі ў ЗША — 71,4 тысячы чалавек за суткі. За ЗША ідуць Бразілія (45,4 тысячы) і Індыя (34,8 тысячы).
Апроч гэтага, рост выпадкаў каронавіруса зафіксавалі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, Кіргізіі, Калумбіі і Месіцы.
За мінулыя содні COVID-19 стаў прычынай смерці больш за сем тысяч хворых.
Цяпер у свеце агульны лік захварэлых на каронавірус перавысіў 14 мільёнаў чалавек.
• Текст доступен на языке: Русский