19 ліпеня ў 19.41 паступіла паведамленне аб задымленні ў кватэры жылога дома ў пасёлку Радашковічы на вуліцы Савецкая.
Пасля прыбыцця да месца выкліку ўстанавілі, што гарыць мэбля і смецце, раскіданае па ўсёй кватэры.
Суседзі да прыбыцця падраздзяленняў МНС вывелі 74-гадовага гаспадара кватэры на вуліцу, паведамляюць у ГРАНС Маладзечна.

Па папярэдніх дадзеных прычынай ўзнікнення пажару паслужыла неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Што рабіць, калі ўбачылі дым з акна і дзвярэй
ГРАНС Маладзечна нагадвае! Калі ўбачылі дым з акна і дзвярэй, неадкладна паведаміце па тэлефонах 101 ці 112, назваўшы дакладны адрас. Калі гэта прыватнае домаўладанне – паспрабуйце даведацца ў суседзяў, ці ёсць людзі ўнутры. Разбіваць вокны можна калі дзякуючы гэтаму выратуюцца людзі, тбо прыток кіслароду ўзмоцніць агонь. Калі ж адчулі пах дыму ў пад’ездзе або на лесвічнай клетцы і бачыце дым з-пад суседскіх дзверэй, але суседзі не адказваюць, эвакуіруйцеся з дома.
• Текст доступен на языке: Русский