18 ліпеня каля 15.30 у цэнтр аператыўнага кіравання Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях паведамілі пра загаранне крамы ў Маладзечне на вуліцы Лясная.
Пасля прыбыцця да месца выкліку ўстаноўлена, што гарыць смецце ў трох метрах ад крамы, паведамляюць у ГРАНС Маладзечна.
Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца неасцярожнае абыходжанне з агнём. Вінаватага ўстанаўліваюць.
У выніку пажару знішчанае смецце, закураная вонкавая сцяна крамы. Агонь таксама пашкодзіў шыфер на даху.
Што рабіць, калі ўбачылі дым з акна і дзвярэй
ГРАНС Маладзечна нагадвае! Калі ўбачылі дым з акна і дзвярэй, неадкладна паведаміце па тэлефонах 101 ці 112, назваўшы дакладны адрас. Калі гэта прыватнае домаўладанне – паспрабуйце даведацца ў суседзяў, ці ёсць людзі ўнутры. Разбіваць вокны можна тады, калі дзякуючы гэтаму выратуюцца людзі, бо прыток кіслароду ўзмоцніць агонь. Калі ж адчулі пах дыму ў пад’ездзе або на лесвічнай пляцоўцы і бачыце дым з-пад суседскіх дзвярэй, але суседзі не адказваюць, эвакуіруйцеся з дома.
• Текст доступен на языке: Русский