Аварыя здарылася 18 ліпеня каля 17.30 у Палачанах, на вуліцы Савецкай.
Па папярэдняй інфармацыі, 27-гадовы кіроўца на машыне «Опель Амега» ехаў па вёсцы з боку Маладзечна ў бок Валожына. Каля дома 92 ён наехаў на сямігадовую дзяўчынку, якая каталася на ровары.
Дзяўчынка – жыхарка Маладзечна. На ровары каталася пад наглядам дзядулі – жыхара Палачанаў. Наезд здарыўся ў дзядулі на вачах, паведміла карэспандэнту інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.
Пацярпелую з чэрапна-мазгавой траўмай, ударамі і ранамі забралі ў рэанімацыю Маладзечанскай дзіцячай бальніцы.

ДАІ праводзіць праверку здарэння.
• Текст доступен на языке: Русский