На месцы здарэння.

У суботу, 18 ліпеня, каля 18.30 на 139-м кіламетры аўтадарогі М7 Мінск – Ашмяны – мяжа Літоўскай Рэспублікі здарыўся наезд на пешахода, піша УУС Гродна. 

Папярэдне ўстаноўлена, што 31-гадовы жыхар Літоўскай Рэспублікі, кіруючы аўтацягніком ў складзе цягача маркі «Мэрсэдэс» з цыстэрнай, рухаўся ў напрамку мяжы. У нейкі момант злева па ходзе руху «фуры» па-за пешаходным пераходам дарогу стаў пераходзіць пешаход. У выніку наезду 38-гадовы ўраджэнец Крычава памёр на месцы здарэння.

Прычыны таго, што адбылося і іншыя абставіны ДТЗ будуць вызначаныя ходзе праверкі.

• Текст доступен на языке: Русский