Фота minsknews.by.

19 ліпеня на Вілейшчыне здарылася два ДТЗ з удзелам нецвярозых жанчын-кіроўцаў.

Першае ДТЗ здарылая раніцай, каля сямі гадзін. Жыхарка сталіцы крыху зачапіла дрэва каля вёскі Прынта. Экспертыза паказала, што жанчына была нецвярозая.

Другое ДТЗ адбылося ўдзень на чыгуначным пераездзе, што ля вёскі Чырвоны Беражок. Жанчына-кіроўца з Маладзечна ўехала ў машыну, што стаяла перад ёй. Па выніках экспертызы кіроўца таксама аказалася нецвярозай, паведамляюць у Вілейскім РАУС.

На абедзвюх жанчын склалі пратаколы. Яны атрымаюць штраф і будуць пазбаўлены права кіравання транспартам на тры гады.

Нагадаем, што ад 17 па 20 ліпеня ў некаторых гарадах рэгіёна ДАІ праводзіла акцыю «Цвярозы кіроўца».

• Текст доступен на языке: Русский