На месцы здарэння. Фота з сайта МНС.

21 ліпеня, каля трох гадзін ночы, валожынскім выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне лазні ў вёсцы Гаішча Ракаўскага сельсавета.

Калі прыехалі падраздзяленні МНС, гарэў дах аднапавярховай лазні. На момант узнікнення пажару ў пабудове спаў 62-гадовы муж гаспадыні. Пенсіянера з папярэднім дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння» брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі даставілі ў бальніцу.

У выніку пажару знішчаны дах лазні, пашкоджаны сцены лазні і дах дачнага дома на плошчы 30 квадратных метраў. Прычыну пажару высвятляюць.

• Текст доступен на языке: Русский