На месцы здарэння. Фота ГРАНС Маладзечна.

20 ліпеня каля 16.00, на 101 паступіла паведамленне пра загаранне грузавога аўтамабіля МАЗ, 2004 года выпуску. Аўтамабіль стаяў пад навесам на тэрыторыі РУП «Мінскэнерга» філіяла «Маладзечанскія электрасеткі».

Працаўнікі прадпрыемства, паведаміўшы пра пажар, самастойна тушылі грузавік вогнетушыцелямі.

Пажар пашкодзіў кабіну грузавога аўтамабіля. Навес не пашкоджаны. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаюць парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры правядзенні агнявых работ.

Так пацярпеў аўтамабіль Фота ГРАНС Маладзечна.

Маладзечанскі гаррайаддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае: пры пажары не панікуйце, разумна ацаніце сітуацыю. Неадкладна паведаміце па тэлефонах 101 або 112. Калі здароўю і жыццю нічога не пагражае і узгарання на пачатковай стадыі, прыступайце да тушэння першаснымі сродкамі пажаратушэння.

Правілы карыстання вогнетушыцелем: сарваць пломбу і вырваць чаку, накіраваць раструб ў бок узгарання, націснуць на рычаг.

• Текст доступен на языке: Русский