Пераможца. Фота з сайта гімназіі №10 Маладзечна.

Дыплом другой ступені і срэбны медаль атрымаў на 54 Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіядзе па хіміі выпускнік Маладзечанскай гімназіі №10 Матвей Наваселаў, паведамляюць у гімназіі.

Сёлета Матвей таксама быў пераможцам рэспубліканскага этапа прадметнай алимпіяды па химіі.

Міжнародная Мендзялееўская алімпіяда праводзіцца ад 1992 года. Спаборніцтва ўключае ў сябе тры туры: два тэарэтычных і эксперыментальны. Задачы першага тура па складанасці адпавядаюць праграме спецыялізаваных хімічных класаў. На другім туры ўдзельнікі павінны прадэманстраваць універсальнасць сваёй падрыхтоўкі, выканаўшы па адным заданні з кожнага раздзела: неарганічная хімія, арганічная хімія, аналітычная хімія, фізічная хімія і навукі аб жывым.

• Текст доступен на языке: Русский