Па словах намесніка начальніка Вілейскага РАУС Мікалая Мягкова, 18 ліпеня ў міліцыю па тэлефоне звярнулася жыхарка вёскі Пагост. Паскардзілася на былога мужа, які пашкодзіў яе машыну.
Міліцыянеры высветлелі, што каля шасці вечара жанчына прыехала ў Пагост на машыне. Былы муж, будучы нецвярозым, пачаў яе абражаць. Тады жанчына села ў машыну і паехала.
Але мужчына дагнаў машыну і стукнуў нагой па дзверцы. За дробнае хуліганства жыхар Вілейшчыны атрымаў адміністрацыйны арышт – трое сутак.
• Текст доступен на языке: Русский