Машына, на якой ехала нецвярозая жанчына з дзіцем. Фота УУС Мінаблвыканкама.

«Па вуліцы Янкі Купалы едзе аўтамабіль, якім кіруе п’яная жанчына. У салоне – малое дзіця» – такое паведамленне днямі атрымалі міліцыянеры Маладзечанскага РАУС.

Першымі на месца здарэння прыехалі супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх. Яны знайшлі  аўтамабіль без кіроўцы на пешаходным пераходзе па вуліцы Янкі Купалы.

Відавочцы паказалі, што п’яная жанчына з дзіцем пакінула аўтамабіль і ўцякла. У далейшым маладую маму была затрымалі інспектарам па справах непаўналетніх. Жанчыну перадалі супрацоўнікам ДАІ, а яе двухгадовага сына – сваякам.

Пры медыцынскім аглядзе канцэнтрацыя пароў алкаголю ў выдыханым жанчынай паветры склала 3,6 праміле. Маладая мама прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці, а інфармацыя накіраваная ва ўпраўленне па адукацыі Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта.

Нагадаем, што ад 17 па 20 ліпеня ДАІ Маладзечна праводзіла акцыю «Цвярозы кіроўца».

• Текст доступен на языке: Русский