На месцы здарэння. Фота забяспечанае АДАІ Маладзечанскага РАУС.

13 ліпеня маладзечанка на аўтамабілі «Нісан Прымера» ехала па вуліцы Савецкай у Дамашах, у напраму Маладзечна.

Падчас развароту паблізу дома №1 яна не пераканалася ў бяспецы і выехала на сустрэчную паласу руху, дзе дапусціла сутыкненне аўтамабіля з матацыклам «Хонда». Матацыклам кіраваў 24-гадовы жыхар Маладзечаншчыны. Ён ехаў  спадарожна з аўтамабілем і выехаў на сустрэчную паласу руху.

У выніку ДТЗ у 24-гадовай пасажыркі матацыкла – цялесныя пашкоджанні.

Просьба сведак і відавочцаў дадзеных здарэнняў звярнуцца ў аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе: Маладзечна, Т. Дудко, 1-18 або па тэлефонах: 8 (0176) 74-53-40, 74-53-43 альбо  102.

• Текст доступен на языке: Русский