Фота Настассі УТКІНАЙ.

Адпаведны графік апублікавалі на сайце Міністэрства адукацыі Беларусі.

У 2020/2021 навучальным годзе адукацыйны працэс будзе праходзіць па чвэрцях у наступныя тэрміны:

першая чвэрць – ад 1 верасня па 31 кастрычніка 2020 года;

другая – ад 9 лістапада па 24 снежня 2020;

трэцяя – ад 11 студзеня па 27 сакавіка 2021 года;

чацвёртая – зад 5 красавіка па 31 мая 2021 года.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія – восем дзён – ад 1 лістапада па 8 лістапада 2020 года ўключна;

зімовыя – 17 дзён – ад 25 снежня 2020 па 10 студзеня 2021 года ўключна;

вясновыя – 8 дзён – ад 28 сакавіка па 4 красавіка 2021 года ўключна;

летнія – 92 дні – ад 1 чэрвеня па 31 жніўня. Для вучняў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 82 дні –  ад 11 чэрвеня па 31 жніўня ўключна.

Для вучняў першых-другіх класаў (трэціх класаў – для навучэнцаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы ад 15 лютага па 21 лютага 2021 года працягласцю сем дзён.

• Текст доступен на языке: Русский