Фота TUT.BY.

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі праводзіць 22 ліпеня паседжанне.

Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына прапанавала абмяжаваць колькасць назіральнікаў з-за каронавіруса. За прапанову камісія прагаласавала аднагалосна.

У дні датэрміновага галасавання на ўчастку будзе 3 назіральнікі. У асноўны дзень – 9 жніўня – 5 назіральнікаў.