Фота minsknews.by.

4 ліпеня каля 20:00 37-гадовы кіроўца на машыне «Фольксваген Шаран» ехаў па вуліцы Гастэлы ў Насілаве, што на Маладзечаншчыне. Паблізу дома №59 ў напрамку аўтадарогі Р106 «Маладзечна-Смаргонь» ён наехаў на пяцігадовага пешахода.

Пешаход быў на праезжай частцы справа адносна кірунку транспарту. Дзіця атрымала цялесныя пашкоджанні.

Просьба сведак і відавочцаў дадзеных здарэнняў звярнуцца ў аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе: Маладзечна, Т. Дудко, 1-18 або па тэлефонах: 8 (0176) 74-53-40, 74-53-43 альбо  102.