Ілюстрацыя autotonkosti.ru.

Падчас роварнага сезона кіроўцам аўтамабіляў трэба быць яшчэ больш уважлівымі, чым звычайна. Трэба памятаць: паколькі веласіпедыст прыраўноўваецца да пешахода, яго трэба  прапусціць на пешаходным пераходзе ў любым выпадку.

Аўтамабіль – гэта крыніца падвышанай небяспекі. Таму кіроўца павінен кантраляваць дарогу: не толькі праезную частку, але і прылеглыя да яе элементы – тратуары, абочыны і веладарожкі.

Кіроўца пры пад’ездзе да пешаходнага пераходу павінен абавязкова знізіць хуткасць і пераканацца ў бяспецы далейшага руху.

Неабходна ўважліва паглядзець у бок, адкуль ідуць пешаходы, паколькі веласіпедысты часам рухаюцца вельмі хутка, і пры рассеянай  увазе іх пад’езд можна не заўважыць.

Ехаць на ровары трэба па веласіпедных дарожках, калі іх няма – не далей аднаго метра ад правага краю праезнай часткі дарогі або па узбочыне ці тратуары, калі гэта не створыць перашкоды або небяспекі для руху пешаходаў.

Пры гэтым:

– выезд далей за адзін метр ад правага краю праезнай часткі дарогі дапускаецца толькі для аб’езду перашкодаў і ў дазволеных выпадках для павароту налева або развароту;

– калоны раварыстаў пры руху па праезнай частцы павінны быць падзеленыяя на групы па дзесяць чалавек. Адлегласць паміж групамі павінна складаць 80 -100 метраў;

– пры наяўнасці на праезнай часткі ліній дарожнай разметкі 1.1 і 1.2, якія абазначаюць яе край, гэтыя лініі павінны размяшчацца злева ад раварыста, які рухаецца;

Пры руху па дарогах у цёмны час сутак і ва ўмовах недастатковай бачнасці на ровары або мапедзе павінны быць уключаны: спераду – фара (ліхтар) белага колеру, ззаду – ліхтар чырвонага колеру.

Па-за скрыжаваннямі і на нерэгуляваных скрыжаваннях веласіпеднай дарожкі з аўтадарогай раварысты абавязаныя саступаць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па гэтай дарозе.

Выезд далей за адзін метр ад правага краю праезнай часткі дарогі дапускаецца толькі для аб’езду перашкодаў і ў дазволеных выпадках для павароту налева ці развароту.

Кіроўцу ровара забараняецца:

– кіраваць роварам на дарозе без суправаджэння паўналетняй асобы асобам маладзейшым за 14 гадоў;

– рухацца, не трымаючыся за руль і (або) не трымаючы ногі на педалях (падножках);

– перавозіць пасажыраў, за выключэннем дзяцей ва ўзросце да сямі гадоў, на дадатковым спецыяльна абсталяваным сядзенні;

– перавозіць грузы, якія выступаюць больш чым на паўметра па даўжыні або шырыні за габарыты транспартнага сродку, а таксама грузы, якія замінаюць кіраванню роварам ці мапедам;

– буксіраваць свой ровар іншымі транспартнымі сродкамі, а таксама буксіраваць на ім іншыя  транспартныя сродкі, за выключэннем веласіпеднага прычэпа прамысловай вытворчасці;

– паварочваць налева ці разварочвацца на дарогах з трамвайным рухам і на дарогах, якія маюць больш за адну паласу для руху ў дадзеным напрамку;

– выкарыстоўваць тэхнічна няспраўныя веласіпеды, абсталяваныя з невыкананнем патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

За парушэнне веласіпедыстам ПДР ўстаноўлена адміністрацыйная адказнасць – артыкул 18.23 КаАП Бедарусі.

Частка 1 – парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам, асобай, якая кіруе роварам, гужавым транспартным сродкам, або асобай, якія ўдзельнічаюць у дарожным руху і не кіравала транспартным сродкам, – цягне папярэджанне або накладанне штрафу ад адной-трох базавых велічынь.

Частка 2. Парушэнне правілаў дарожнага руху асобамі, названымі ў частцы 1 гэтага артыкула, учыненае ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, а таксама адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкi (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап’янення або стану, выклiканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, – цягне накладанне штрафу ад трох-пяці базавых велічынь.

Частка 3. Здзяйсненне асобамі, названымі ў частках 1 і 2 гэтага артыкула, парушэнняў правілаў дарожнага руху, якія прывялі да стварэння аварыйнай абстаноўкі, – цягне накладанне штрафу ад трох да васьсьмі базавых велічынь.

Частка 4. Здзяйсненне асобамі, названымі ў частках 1 і 2 гэтага артыкула, парушэнняў правілаў дарожнага руху, якія пацягнулі прычыненне пацярпеламу лёгкага цялеснага пашкоджання або пашкоджанне транспартнага сродку, груза, дарожнага пакрыцця, дарожных i iншых збудаванняў або iншай маёмасцi, а таксама пакіданне імі месца дарожна-транспартнага здарэння, удзельнікамі якога яны з’яўляюцца, – цягне накладанне штрафу ад пяці да дзваццаці базавых велічынь.

Базавая велічыня складае 27 рублёў.

Самы верны спосаб пазбегнуць канфліктаў, штрафаў і аварый – гэта няўхільнае выкананне ПДР, а таксама ветлівасць і паважлівае стаўленне да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.