Фота 53news.ru.

Кубак па адукацыйнай робататэхніцы – праект-спаборніцтва, дзе дзеці і дарослыя спаборнічаюць у дзесяці розных катэгорыях. Сёлета ў Кубку адзначыліся вучні з гімяназіі-інтэрната Мядзела. Рыхтаваў іх настаўнік інфарматыкі Вячаслаў Саўчык.

Каманда паспяхова выступіла адразу ў некалькіх спаборніцтвах. Удзельнікі каманды «MGRobot2», дзесяцікласнікі  Мікіта Жукоўскі і Ілля Клунік занялі прызавыя другія месцы ў трох спаборніцкіх катэгорыях – «Прытрымліванне па лініі. Стандарт. Агульны     залік»,«Прытрымліванне па лініі. Профі»,«Міні-сумо», паведамляюць у Галоўным упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама.

Удзельнікі каманды «MGRobot3» – дзевяцікласнікі Максім Куцкевіч і Уладзімір Русак – заваявалі трэцяе  месца ў катэгорыі «Кіраваны робафутбол». Андрэй Маліноўскі, навучэнец 11 класа, і Дзяніс Барыеў, навучэнец 9 класа, у складзе каманды «MGRobot1» занялі прызавое чацвёртае месца ў катэгорыі «Прытрымліванне па лініі. Lego залік ».

Трэнер Вячаслаў Саўчык, прадстаўляючы каманду «MGRobot»,  заняў  першае месца ў катэгорыі «Roborace PRO mini».

 

• Текст доступен на языке: Русский