Па дадзеных следства, увечары 21 ліпеня двое хлопчыкаў 11 і 12 гадоў гулялі ўнутры катлавана, утворанага пасля забору пяску мясцовымі жыхарамі, паблізу адной з вёсак Ашмянскага раёна, паведамляе Следчы камітэт.
Устаноўлена, што калі дзеці былі ў яме, абваліўся грунт. У выніку здарэння хлопчыкаў засыпала.
Супрацоўнікі МНС дасталі дзяцей, аднак выратаваць хлопчыкаў не ўдалося.
Следчыя агледзелі месца здарэння, прызначылі судова-медыцынскія экспертызы. Устанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння.
Як стала вядома парталу tut.by, загінулыя хлопчыкі – стрыечныя браты. Адзін з Ашмянаў, другі – з Маладзечна. У Гальшаны яны прыехалі ў госці да бабулі.
• Текст доступен на языке: Русский