Фота mlyn.by.

22 чэрвеня старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын абмеркаваў са старшынямі раённых і сельскіх Саветаў дэпутатаў праблемы добраўпарадкавання невялікіх населеных пунктаў вобласці.

На сустрэчы быў старшыня Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў Андрэй Паўкшта. Ён распавёў пра асвятленне вуліц.

— У нас сёння па раёне ўсяго 220 лямпаў энергазберагальных, а ўсяго ліхтароў 4 850. Калі мы не будзем іх выключаць ноччу, то ў 2,5 разы павялічыцца кошт электраэнергіі. А ўсё замяніць разам – дорага. Хоць энергазберагальныя лямпы ўжо даказалі сваю эфектыўнасць. Напрыклад, у Радашкавічах пасля ўстаноўкі змаглі зэканоміць за год 15 тысяч рублёў. Акупляюцца яны за 3 з лішнім годам.

Старышня Красненскага сельвыканкама Валянціна Кісель адзначыла, што ў сельвыканкамаў павінны быў уласныя сродкі. Па яе словам, гэта каля 30 тысяч рублёў у год.

— У мінулым годзе мы толькі на спілаванне дрэў на могілках выдаткавалі 15 тысяч рублёў. Думаю, гэта дазволіць кропкава вырашаць праблемы на месцах, – прапанавала Кісель.