Фота Настассі УТКІНАЙ.

Маладзечанца на аўтамабілі праваахоўнікі затрымалі ў Дубровенскім раёне. Ён хацеў нелегальна вывезці ў Расію буйную партыю каляровага металу, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Віталь Сапроненка.

Аўтамашыну «Опель Мавана», якой кіраваў жыхар Маладзечна супрацоўнікі АДАІ і АБЭЗ Аршанскага РАУС затрымалі 14 ліпеня каля апоўночы на ​​аўтадарозе Брэст – Мінск – мяжа РФ каля вёскі Сянцюры.

У аўтамабілі былі шматлікія схованкі – падвойнае дно, пад дахам, паміж ашалёўкай салона, у бакавых стойках сядзенняў, – у якіх ўладальнік спрабаваў вывезці для збыту ў Расію паўтары тоны каляровага металу.

Кошт грузу, які складаўся ў асноўным з меднага дроту і элементаў труб, ацэньваецца амаль у 4 600 рублёў.

Устаноўлена, што лом медзі мужчына нарыхтоўваў сярод насельніцтва свайго раёна без спецыяльнага дазволу. Раней ён ужо трапляў за аналагічнае правапарушэнне ў поле зроку праваахоўных органаў.

У дачыненні да парушальніка складзены адміністрацыйны пратакол па частцы 1-1 артыкула 12.7 КаАП. Груз канфіскавалі.

• Текст доступен на языке: Русский