Фота Настассі Уткінай.

Прапануем вам агляд вакансій, якія апошнімі днямі з’явіліся на сайце Дзяржаўнай службы занятасці. Раскаазваем, дзе можна знайсці працу ў каронавірус.

Вілейка: шукаюць спецыялістаў у гаспадарку, адукацыю, медыцыну

Кафэ «Вілія» шукае повара. Адукацыя – сярэдняя спецыяльная. Заробак ад 400 рублёў. За такія ж грошы патрэбны кладаўшчык на ПМК-88. Дзіцячы цэнтр «Надзея» шукае медсясцёр. Адну – на поўную стаўку. Спецыяліст павінны прайсці падрыхтоўку па спецыяльнасці «Фізіятэрпія». Заробак абяцаюць ад 670 рублёў. Другую медсястру возьмуць на паўстаўкі. Плаціць будуць – ад 310 рублёў.

Аператар машыннага даення ў Людвінове атрымае ад 600, педагог-арганізатар у вілейскай гімназіі «Логас» – ад 467,83 рубля.

Адразу некалькі вакансій прапануе гаспадарка «Новая Вілія», што ў Селішчы Вязынскага сельсавета. Гэта рабочы, электрагазазваршчык, трактарыст-машыніст, ветфельчар і галоўны ветэрынарны доктар, аграном, галоўны заатэхнік. Заробкі – 1200 рублёў. Такія сумы абяцаюць галоўнаму заатэхніку і галоўнаму ветдоктару, тысячу – рабочаму. Астатнім – крыху менш.

Маладзечна: большасць вакансій – у вайсковай часці і сельскай гаспадарцы

Вайсковая часць у Красным мае наступныя вакансіі: спецыяліст па арганізацыі закупак, слесар-электрык па рамонце электраабсталявання баявых і спецыяльных машын, слесар па кантрольна-вымяральных прыборах і аўтаматыцы, механік гаража, электрагазазваршчык, токар, юрысконсульт, дэфектаскапіст па магнітным і гукавым кантролі. Заробкі ў межах 600-700 рублёў.

Прадаўцу ў краме абяцаюць ад 500. Столькі ж – штампоўшчыку на «Белхоле». Дзіцячы цэнтр культуры возьме кіраўнікоў гурткоў на паўстаўкі. Заробак – ад 185 рублёў. А намеснік начальніка там жа атрымае ад 500. У гімназію №3 шукаюць повара з аплатай ад 375 рублёў. У раённы вузел паштовай сувязі возьмуць паштальёна і аператара сувязі. Абедзве вакансіі – крыху менш, чым на стаўку. Заробак – ад 494 рублёў.

Шмат працы ёсць у гаспадарцы ў Заскавічах. Сярод прапаноў – ветэрынарны доктар, рамшчык, кіроўца, сталяр, брыгадзір, бухгалтар, заатэхнік, жывёлавод, аператар машыннага даення.

Самы высокі заробак у ветдоктара – ад 700. У астатніх – у межах 450-500 рублёў.

Трактарыст у Маладзечанскіх электрасетках, згодна з прапановай на сайце, атрымае крыху больш за тысячу.

Амаль столькі ж – абвальшчык мяса на «Акдзімоле». На гэта прадпрыемства патрэбныя таксама прадавец, жылаўшчык, дапаможны работнік. Заробкі – ад 500 да 800.

Валожын, Мядзел: тут сціпла

Свежых вакансій па Валожыншчыне на 20-21 ліпеня не было. Апошнія за 16 і 14 ліпеня. Толькі дзве новыя вакансіі і па Мядзельшчыне. Гэта прыбіральшчык у вучэбна педагагічны комплекс у Крывічах з заробкам ад 375 рублёў і санітарка ў санаторый «Нарачанка» з такім самым заробкам.

Астравец: ёсць заробкі – ад 1830 і нават ад 2040

На Беларускую АЭС запрашаюць кладаўшчыка, інжынера, экспертаў. Аднаму эксперту прапануюць – ад 1830, другому – ад 2040 рублёў. Інжынеру – ад 1080, кладаўшчыку – ад 550.

Загадчыку секцыі ў «Дабраноме» прапануюць ад 650 рублёў, кантралёру-касіру на прадпрыемстве «Гродна-тытунь» – ад 600.

Ашмяны: асноўны працадаўца – ЖКГ

Тры спецыялісты патрэбныя ў Ашмянскую ветстанцыю. Гэта ветэрынарны доктар-рдыёлаг з заробкам ад 450, а таксама кіроўца і загадчык ветаптэкі. Заробкі – ад 390 і ад 500 рублёў адпаведна.

На сельгаспрадпрыемства «Ашмянская Ясная Паляна» возьмуць дапаможнага работніка. Абяцаюць ад 375 рублёў.

У Ашмянскі райвыканкам патрэбны спецыяліст з вышэйшай архітэктурнай адукацыяй. Заробак – ад 815 рублёў.

Спецыялісту па знешнеэканамічнай дзейнасці, які прыйдзе на мясцовы мясакамбінат, абяцаюць ад 700. У ЖКГ патрэбныя рабочыя, інжынер па кантрольна-вымяральных прыборах, прасоўшчык другаснай сыравіны, слесар, машыніст катлоў, прыбіральшчыкі, кветкавод, электрагазазваршчык. Інжынеру абяцаюць ад
750. Астатнія заробкі значна ніжэйшыя.

Смаргонь: гандаль і вытворчасць

Тут патрэбныя спецыялісты ў гандаль. У «Дабраном» шукаюць прадаўца, загадчыка аддзелаў, грузчыкаў на стаўку і на паўстаўкі. Загадчыку абяцаюць ад 650, астатнім – менш на 100-150 рублёў. На «Пінскдрэў-Гродна» возьмуць загадчыка магазіна, грузчыка і прадаўца. Заробкі – ад 950, 650 і 500 адпаведна. У лясгас возьмуць станочнікаў дрэваапрацоўчых станкоў. Толькі аднаму прапануюць – ад 900, другому – ад 500.

Камбінат хлебапрадуктаў чакае прыбіральшчыка і вагаўшчыка. Абодвум прапануюць ад 380. У Смаргонскую раённую бальніцу шукаюць двух кіроўцаў. Адзін будзе працаваць у Залессі, другі – у райцэнтры. Заробак аднолькавы – ад 380.

На прадпрыемстве «Смаргонскія малочныя прадукты» патрэбныя апаратчык, машыніст і грузчык. Заробкі – у межах 400-600 рублёў

• Текст доступен на языке: Русский