Беларусская чыгунка працягвае абнаўляць парк маторвагоннага рухомага складу. 5 ліпеня на чыгунку прыбыў першы шасцівагонны дызель-цягнік ДП6 (760М) вытворчасці польскай кампаніі Pesa Bydgoszcz. Ад 24 ліпеня гэты цягнік будзе хадзіць па маршруце «Мінск-Гродна-Мінск» праз Маладзечна, паведамляе прэс-служба Беларускай Чыгункі.


Дызель-цягнік серыі ДП6 набылі ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады. Раней Беларусь закупляла аналагічныя цягнікі, але ў трохвагонной кампаноўцы.
У шасцівагонным дызель-цягніку ДП6 – 311 стацыянарных месцаў для сядзення, у тым ліку 25 месцаў першага класа. Канструкцыйная хуткасць руху цягніка – 140 кіламетраў у гадзіну.
У цягніку прасторны салон, мяккія крэслы, кандыцыянер, ёсць столікі для спавівання дзіцяці, інфармацыйная аўдыё- і відэасістэма для пасажыраў. Ёсць індывідуальныя разеткамі для падзарадкі гаджэтаў і Wi-Fi.


Салон прадугледжаны для пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі, мам з вазкамі, раварыстаў. Ёсць куды паставіць буйны багаж. Для пасадкі і высадкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі ёсць адкідныя трапы.
• Текст доступен на языке: Русский