Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што сёння праходзяць судовыя разбіральніцтва над затрыманымі ў чарзе да крамы Symbal.by.
У судзе Завадского раёна Мінска праходзяць пасяджэнні над 10 чалавекамі.
Ва ўсіх — артыкул 23.34 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
Чатыром хлопцам далі штраф 4 базавыя вялічыні, аднаму — 7 базавых.
Судовыя пасяджэнні яшчэ працягваюцца.
Нагадаем, што 23 чэрвеня людзі чакалі ў чарзе, каб зайсці ў краму «Сымбаль Бай». Жывы эфір з месца вялі супрацоўнікі крамы. Тады адбыўся інцэдэнт каля крамы з пешаходамі і кіроўцам аўто. Аднак ён быў хутка вычарпаны.
Неўзабаве да крамы прыехаў аўтазак, амапаўцы затрымалі людзей, якія стаялі ў чарзе.
Афіцыйны прадстаўнік мінскай міліцыі Наталля Ганусевіч, што АМАП прыбыў з-за канфлікту, які паўстаў у якія стаялі ў чарзе з мясцовым аўтааматарам.